У Мінску ўчора было +32,7, пад Мінскам — +33,5. Да абсалютнага рэкорда — тры градусы

13.06.2019 / 08:21

У Мінску ў сераду было +32,7, у Вілейцы +33,9, найгарачэй у Жлобіне — + 34.6.

Менш за 30 градусаў толькі ў Езярышчы — +27,7

 Сёння таксама будзе больш за 30, але магчымы невялікі дождж і навальніцы.

Абсалюны летні максімум быў усталяваны ў Мінску 8 жніўня 2015 года — +35,8. А вось у Беларусі рэкорд быў у Гомелі 8 жніўня 2010 — +38,9

Nashaniva.com