Канадскі клуб першы раз у гісторыі стаў чэмпіёнам НБА
14.06.2019 / 07:24
Баскетбалісты «Таронта Рэптарс», якія ўпершыню трапілі ў фінал НБА, выйгралі ўсе тры гульні на выездзе ў «Голдэн Стэйта», атрымаўшы перамогу ў серыі з лікам 4-2.
Самым каштоўным гульцом прызналі Кавая Ленарда, які атрымліваў гэты прыз у складзе «Сан-Антоніа Спёрс» у 2014 годзе
Шостая гульня фінальнай серыі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА), якая прайшла на «Аракл-Арэне» ў Оклендзе, завяршылася перамогай гасцей з лікам 114:110.