Трамп анансаваў адстаўку прэс-сакратара Белага дома Сары Сандэрс

14.06.2019 / 07:36

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра будучую адстаўку прэс-сакратара Белага дома Сары Сандэрс.

Трамп удакладніў, што Сандэрс пакіне сваю пасаду да канца чэрвеня, пасля чаго працягне палітычную кар'еру ў сваім родным штаце Арканзас. «Я спадзяюся, яна вырашыць балатавацца на пасаду губернатара», — напісаў у сваім твітары прэзідэнт ЗША.

Nashaniva.com