У Мінску ўчора было +34! Гэта рэкорд у Беларусі і абсалютны максімум чэрвеня за ўвесь час
14.06.2019 / 07:48
У Мінску ўчора было +34. Такім чынам быў пабіты тэмпературны рэкорд дня 107-гадовай даўніны (апошні раз у 1912 г.) і абноўлены абсалютны максімум чэрвеня за ўвесь перыяд метэаназіранняў, зазначае БелаПАН.
У чацвер гарачэй было толькі ў ваколіцах Рэчыцы — +34,4. Таксама 34 градусы былі ў Пінску. У Езярышчы было +25,1, у Віцебску — +26,1, у Мсціславе — +26,4.
Спёка захаваецца і сёння.
Абсалютны летні максімум быў усталяваны ў Мінску 8 жніўня 2015 года — +35,8. А вось у Беларусі рэкорд быў у Гомелі 8 жніўня 2010 — +38,9