Прэзідэнт Туркменістана, праязджаючы на ​​ровары, трапіў ва ўсе мішэні

14.06.2019 / 08:07

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на ваенных вучэннях прадэманстраваў навыкі трапнай стральбы з пісталета, праязджаючы на ​​ровары, паведамляе рускамоўная газета ўрада «Нейтральны Туркменістан».

Гэтыя навыкі туркменскі лідэр паказаў на ваенных вучэннях у вучэбна-трэніровачным цэнтры. Кіраўнік дзяржавы ў мэтах раптоўнай праверкі войскаў нацыянальнай арміі аддаў пасля апоўначы загад аб аператыўным прывядзенні адпаведных падраздзяленняў у стан боегатоўнасці. Па трывозе былі падняты вайсковыя часткі, баявыя самалёты і верталёты накіраваліся ў вучэбна-трэніровачны цэнтр.

Затым Бердымухамедаў, паглядзеўшы ваенныя вучэнні, сеў на ровар, і робячы развароты перад пастаўленымі пры дарозе трыма мішэнямі, зрабіў з пісталета па тры трапныя стрэлы ў кожную з іх.

Nashaniva.com