Знакамітасці вярнулі ў моду пахабны трэнд з 2000-х

Знакамітасці вярнулі ў моду папулярны ў 2000-х трэнд на трусы-стрынгі, якія відаць з-пад адзення. Пра гэта паведамляе Vogue.

20.06.2019 / 11:11

Модны рэдактар выдання Ліяна Сатэнштэйн звярнула ўвагу на тое, што на апошніх паказах сусветных брэндаў, якія прадстаўлялі свае калекцыі вясна-лета 2020, мадэлі выходзілі на подыум у стрынгах, якія тырчаць з-пад штаноў і нацягнутыя да таліі.

View this post on Instagram

A post shared by (@bellahadid) on

Напрыклад, супермадэль Бэла Хадзід з'явілася ў такім вобразе на паказе італьянскага моднага дома Versace ў Мілане, а пазней іншая мадэль выйшла на подыум у стрынгах падчас паказу амерыканскага дызайнера Heron Preston.

Акрамя таго, у маі на балі Інстытута касцюма музея Метрапалітэн Met Gala мадэль Хайлі Бібер паўтарыла трэнд. На дзяўчыне была далікатна-ружовая сукенка Alexander Wang з адкрытай спіной. Выраз таксама дэманстраваў ніжнюю бялізну мадэлі, нацягнутую да таліі.

View this post on Instagram

Met! Thank you for having me again @voguemagazine and thank you @alexanderwangny

A post shared by Hailey Rhode Bieber (@haileybieber) on

Nashaniva.com