У малай зале Купалаўскага тэатра адкрыецца арт-прастора

24.06.2019 / 08:52

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра, вядуцца праектныя работы па аднаўленні і запуску малай залы Купалаўскага тэатра, якая знаходзіцца побач з галоўным будынкам. Пакуль што яна знаходзіцца ў занядбаным стане. 

«Плануецца, што там будзе трохі больш за 60 пасадачных месцаў. Перазапуск малай залы задумваецца як стварэнне мульты-арт пляцоўкі, дзе будуць і пастаноўкі, і кіно, і канцэрты, і арт-галерэя, і пляцоўка для крэатыву. Ёсць куды расці», — паведаміў суразмоўца. ...

Nashaniva.com