Фэйсбук памірае ад смеху, калі глядзіць на гэтыя намёты з трыкатажам і шашлыкамі на Кастрычніцкай ФОТЫ

як вам такое?

21.06.2019 / 17:14

На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску на час Еўрапейскіх гульняў «Мінскзнешгандальінвест» і адміністрацыя Ленінскага раёна арганізавалі афіцыйны кірмаш. Карыстальнікі фэйсбука адразу ж на гэта адрэагавалі і апублікавалі фатаграфіі з галоўнай мінскай хіпстарштрасэ. Паглядзіце, як намёты з трыкатажам і шашлыкамі ўпісаліся ў сучасную крэатыўную прастору.

Гэты кірмаш будзе працаваць ажно да 30 чэрвеня.

Nashaniva.com