ЗША дадалі ў чорны спіс яшчэ пяць кітайскіх топ-кампаній

21.06.2019 / 23:17

Амерыканскі ўрад з меркаванняў дзяржаўнай бяспекі ўслед за Huawei унёс у свой чорны спіс чатыры кітайскія IT-кампаніі і адзін інстытут. Цяпер яны не змогуць закупляць амерыканскія тавары і паслугі, піша The WSJ.

Усе яны з'яўляюцца кітайскімі лідарамі ў распрацоўцы звышхуткасных камп'ютарных вылічэнняў і, у прыватнасці, выкарыстоўваюць для гэтага закупленыя ў ЗША тэхналогіі. Яны таксама займаюцца вытворчасцю мікрачыпаў і ствараюць праграмнае забеспячэнне.

Nashaniva.com