Найбуйнейшая сетка кінатэатраў Грузіі перастала паказваць фільмы на рускай мове

Кінатэатры ў Тбілісі ад пачатку акцый пратэсту перасталі паказваць фільмы на рускай мове. Пра гэта заявіла Асацыяцыя кінатэатраў Тбілісі агенцтву РІА «Новости».

24.06.2019 / 08:58

Фільмы цяпер можна паглядзець на грузінскай і англійскай мовах.

Раней стала вядома, што грузінская сетка кінатэатраў Cavea прыпыніла паказы фільмаў на рускай мове. Такое рашэнне кампанія прыняла ў знак салідарнасці з удзельнікамі акцый пратэсту.

Cavea лічыцца самай вялікай сеткай кінатэатраў у Грузіі.

Nashaniva.com