Telegram дазволіў ствараць чаты з прывязкай да геаграфічнага пункта
Месенджар Telegram у новай версіі дадатку дадаў функцыю абмену кантактамі з людзьмі, якія знаходзяцца побач з карыстальнікам.
24.06.2019 / 11:19
Для абмену нумарамі трэба зайсці ў дадатку ў спіс кантактаў і выбраць раздзел «Знайсці людзей побач».
У гэтым жа раздзеле можна ствараць лакальныя групавыя чаты, прывязаныя да геаграфічнай кропкі. Групу ў раздзеле будуць бачыць усе, хто знаходзіцца побач.
Таксама ў новую версію Telegram дадалі магчымасць перадаць правы на чат ці канал іншаму адміністратару.