У Гомелі двое рабаўнікоў уварваліся ў краму і скралі аж 45 рублёў
25.06.2019 / 08:03
Крымінальны інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым аб'екце па вул. Б. Хмяльніцкага ў Гомелі. Двое мужчын уварваліся ў краму і пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, запатрабавалі аддаць ім усю выручку з касы, паведамляе gomel.today.
Напалоханая касір выканала патрабаванні рабаўнікоў, аднак іх «ўлоў» склаў… усяго 45 рублёў.
Рабаўнікоў шукаюць.