У Оршы за згвалтаванне затрымалі былога «сматрачага за Беларуссю» ВІДЭА

25.06.2019 / 10:55

ГУБАЗіК затрымаў у Оршы 54-гадовага крымінальнага аўтарытэта Кандыбу, які раней меў нефармальны статус «сматрачага за Беларуссю».

Як адзначае МУС, у лютым 2019 года Кандыба выйшаў на волю, але ненадоўга.

У сакавіку ён пабіў жыхара Оршы. Ударыў яго кулаком у твар, а пасля пагражаў забіць апанента, размахваючы сякерай і нажом.

А ў красавіку згвалціў работніцу сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Цяпер міліцыя правярае Кандыбу — паплечніка «злодзея ў законе» Аляксандра Кушнярова — на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў.

Nashaniva.com