У сераду — апошні дзень спёкі, а ў чацвер надвор'е зменіцца

25.06.2019 / 12:36

Фота Надзеі Бужан

25 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі ўвечары месцамі па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы

Днём будзе ад + 25°С па паўночным усходзе да + 32°С па паўднёвым захадзе

А вось у чацвер краіна апынецца ў зоне актыўнай сістэмы франтоў ад цыклона, які перамяшчаецца з тэрыторыі Латвіі на Смаленскую вобласць Расіі. Надвор'е зменіцца.

На большай частцы кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, моцныя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы град.

 Вецер з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, ноччу па захадзе, днём у многіх раёнах моцны парывісты. Днём ад + 18°С па паўночным захадзе да + 30°С па паўднёвым усходзе краіны, паведамляе pogoda.by