У Лідзе трохгадовая дзяўчынка з пнеўматычнай вінтоўкі стрэліла ў галаву аднагодка

25.06.2019 / 12:44

Хлопчык знаходзіўся ў гасцях у дзяўчынкі, дзеці гулялі.

Дзяўчынка, скарыстаўшыся адсутнасцю дарослых, узяла з шафы зараджаную пнеўматычную вінтоўку бацькі і стрэліла з яе ўхлопчыка.

Куля трапіла ў лоб, з раненнем хлопчык быў дастаўлены ў бальніцу, дзе кулю дасталі, дзіця адпусцілі дахаты. Небяспекі для здароўя няма, паведамляе СК

Nashaniva.com