Пякельная спёка накрые Еўропу
25.06.2019 / 14:43
Некалькі краін Еўропы рыхтуюцца сустрэць анамальную спякоту. Так, у Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі і Італіі тэмпература паветра падымецца вышэй за 40 градусаў Цэльсія, піша The Independent.
Высокую тэмпературу на еўрапейскую частку кантынента прынясе вецер з пустыні Сахара. Пік спёкі чакаецца з 26 па 28 чэрвеня.
Іспанскія метэаролагі назвалі насоўваемае надвор'е пякельным, а Францыя ацаніла яе «аранжавым» узроўнем небяспекі — другім па інтэнсіўнасці. Прэзідэнт рэспублікі Эмануэль Макрон заявіў, што ўлады робяць усё для дапамогі найбольш неабароненым у спякоту людзям.