Лукашэнка павіншаваў Зюганава з юбілеем і назваў яркім палітыкам

26.06.2019 / 08:13

Лукашэнка павіншаваў лідара КПРФ Расіі Генадзя Зюганава з 75-годдзем, піша БелТА

«Вы з'яўляецеся адным з яркіх і найбольш вядомых палітыкаў сучаснай Расіі. Дзякуючы вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі і настойлівасці КПРФ на працягу многіх гадоў ўпэўнена захоўвае свае аўтарытэт і ўплыў», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць прафесіяналізм і значны асабісты ўклад Генадзя Зюганава ва ўмацаванне шматпланавых беларуска-расійскіх адносін.