Прэм'ера спектакля «Прымітывы». Ужо сёння!

27.06.2019 / 16:57

Алена Кіш — мастачка-самавучка з індывідуальным поглядам на сусвет і творчасць, жанчына без свайго дома і сям’і, творца, ад якой засталася толькі легенда. Спектакль «Прымітывы» рэжысёра Аляксандра Марчанкі вяртае да сучаснасці трагічную гісторыю Алены Кіш. Беларуская мастачка зарабляла на жыццё, ствараючы «дываны-маляванкі» для вясковых жыхароў. У пастаноўцы асоба і лёс Алены Кіш становяцца ўвасабленнем часу, які не прымае інакавасць.

Тэкст для пастаноўкі напісаў Аляксей Андрэеў. Што яго на гэта натхніла? Сам ён адказвае так: «Для мяне жыццё Алены — гэта жыццё, пражытае па сваёй праўдзе, па сваім праве, па сваім бачанні прыгажосці. Насуперак усяму, што было вакол. І толькі таму ў нас ёсць падстава казаць пра яе — мастачку Алену Кіш. І пра нас - так часта сляпых і глухіх да прыгажосці».

Сёння вас запрашаюць пабачыць пастаноўку першымі. 

Дзе: Ok16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: 19:00

Квіткі: 21.00 BYN на afisha.bycard.by.

Больш падзей шукайце на нашай Афішы.

Nashaniva.com