Дэпутаты ў другім чытанні прагаласавалі за «закон аб адтэрміноўцы». Супраць — ужо 9 чалавек

28.06.2019 / 12:22

Дэпутаты ў другім чытанні прагаласавалі за законапраект «Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», які ў народзе назвалі «законам аб адтэрміноўцы». Калі ён уступіць у сілу, адтэрміноўка для атрымання адукацыі будзе давацца толькі адзін раз, піша Tut.by

Перад галасаваннем у другім чытанні выступіла толькі адна дэпутатка — Ганна Канапацкая.

Яна звярнула ўвагу на негатыўную рэакцыю грамадства на праект і папрасіла прыняць узважанае рашэнне. За прагаласавала 85 дэпутатаў, супраць 9. У параўнанні з першым чытаннем праціўнікаў законапраекта стала больш. Тады «за» галасавала 87 дэпутатаў, супраць 6.

Гэта рэдкія для беларускага парламента лічбы нязгодных.

Nashaniva.com