Расія паставіць бонусныя 100 тысяч тон нафты Беларусі

28.06.2019 / 13:08

Віцэ-прэм'ер урада Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Расія абяцае дадаткова паставіць каля 100 тысяч тон нафты на беларускі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

Адзначаецца, што дадатковая пастаўка нафтапрадукта будзе ажыццёўлена з-за забруджвання трубаправоднай сістэмы «Дружба», падчас якога «Нафтан» недаатрымаў каля 250 тысяч тон нафты.

«Праглядаецца аб'ём у раёне 100 тысяч тон дадатковай пастаўкі — нешта коламі, астатняе будзе пастаўлена па трубе», - заявіў Ляшэнка.