Сёння вечарам перакрыюць цэнтр для генеральнай рэпетыцыі парада

01.07.2019 / 10:09

Калона са складам удзельнікаў парада (пешая калона) пачне рух 1 ліпеня ў 17.00, паведамляе Мінабароны.

Маршрут: ваенны гарадок Уручча — вул. Рагачоўская — праспект Незалежнасці — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава. Тэхніка будзе размяшчацца на вуліцах Гвардзейская, Тарханава, Ігнаценкі, Грыбаедава. Пачатак трэніроўкі ў 21.00.

Механізаваная калона пачне рух у 17.00 з паркаў для фарміравання калоны на вуліцы Старынаўская да праспекта Незалежнасці.

У 18.00 пачатак руху па ўстаноўленым маршруце: вуліца Старынаўская - праспект Незалежнасці - праспект Машэрава (мост праз раку Свіслач).