Мінскі рэстаран трапіў у топ найлепшых у свеце

Нью-ёркскі часопіс Wine Spectator назваў рэстараны з найлепшымі віннымі праграмамі ў свеце. У топ трапіў і мінскі рэстаран Simple.

02.07.2019 / 11:29

Амерыканскі часопіс штогод ладзіць прэмію для рэстаранаў з віннымі картамі. Мінскі Simple сёлета атрымаў Award of Excellence. Гэтая прэмія ўручаецца ўстановам, чый асартымент вінаў уключае як мінімум 90 найменняў ад якасных вытворцаў і адпавядае меню па кошце і стылі.

View this post on Instagram

A post shared by ▪️Ресторан Simple▪️ (@simple.minsk) on

Рэстаран Simple быў адкрыты ў 2017 годзе рэстаратарам Уладам Луневічам (ён жа саўладальнік кафэ Enzo, «Дэпо», «Лаўка»). Установа спецыялізуецца на сучаснай беларускай кухні і прапануе стравы з мясцовых прадуктаў.

Nashaniva.com