Шайгу заявіў пра людзей, што выжылі пасля пажару на падлодцы
03.07.2019 / 13:06
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу паведаміў пра членаў экіпажу расійскай падлодкі ў Баранцавым моры, што выжылі пасля таго, як там пачаўся пажар. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
У прыватнасці, па словах міністра абароны, на борце быў «грамадзянскі прадстаўнік прамысловасці». Яго, распавёў Шайгу, эвакуіравалі ў першую чаргу. Затым падводнікі «задраілі за ім люк, каб не дапусціць распаўсюджвання пажару па ўсім глыбакаводным апараце, а самі да канца змагаліся за жывучасць карабля», заявіў Шайгу.
Колькі ўсяго чалавек знаходзілася на борце, Шайгу не ўдакладніў, пацвердзіўшы толькі яшчэ раз дадзеныя пра 14 загінулых, дадаўшы, што ўсе яны будуць прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод.