Партытуры магнацкага двору

29.01.2009 / 09:53

29 студзеня ў Малой зале імя Рыгора Шырмы (пр.Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт «Партытуры магнацкага двору».
Музыка «ганаровых ушанаванняў», музыка «палацавых падзей»… Якой яна была ў Беларусі? Пра гэта можна даведацца на канцэрце, праслухаўшы агучаныя рукапісы прыдворных бібліятэк у выкананні ансамблю салістаў «Класік-Авангард» Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

nn.by