Блогер: Вячорку й Шылу трэба трактаваць як палітвязняў

Піша nescerka.livejournal.com.

29.01.2009 / 09:52

Піша nescerka.livejournal.com.

Пастаноўка пытання, што яны не хочуць служыць, калі ўсе служаць, абсалютна левая. Гэтак на службу ні прынца Гары ні Элвіса не заганялі. Калі чалавека спачатку без дай прычыны выганяюць з ВНУ і школы, потым падрабляюць вынікі агляду — гэта злачынствы. А значыць, Франака й Шылу цяпер адназначна трэба трактаваць як палітвязняў. І каб спыніць гэтае бязмежжа, «Міжнародная амністыя» павінна іх абвесціць вязнямі сумлення. Раптам да 13 красавіка і адчэпяцца.

Сёлета, як і кожныя паўгоду, дзясяткі тысячаў хлопцаў абулі боты і пайшлі служыць у войска згодна з законам. І дзесяткі тысячаў такіх жа хлопцаў згодна з тым жа законам служыць не пайшлі. І іх ніхто не лічыць ані здраднікамі, ані зажэрамі. Пытанне Франака Вячоркі ды Івана Шылы — не ў тым, што гэтыя людзі ўхіляюцца ад свайго абавязку, а ў тым, што супраць іх груба парушаюцца канстытуцыя і законы, што не можа быць апраўдана палітычнымі ці іншымі меркаваннямі. Калі ўлада ізалюе палітычных апанентаў, не важна праз турму ці праз іншы рэпрэсіўны інструмент, апошнія робяцца вязнямі сумлення.