БЕЛ Ł РУС

Улада

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі выклаў у інстаграм ФОТА, дзе ён у майцы з надпісам «Russia»

13.07.2019 / 0:37

Nashaniva.com

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло выклаў у сваім інстаграме фота, дзе ён стаіць у майцы з надпісам «Russia».

Мяркуючы па геалакацыі, фота было зроблена ў Барысаве — родным горадзе Ігара Вячаслававіча. Дата публікацыі — 1 ліпеня.

Ігар Брыло працуе намеснікам міністра з 2013 года. На сайце міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адзначаецца, што акрамя сельскай гаспадаркі ён таксама курыруе пытанні «ідэалагічнай работы, спорту, узаемадзеяння Мінсельгасхарча з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула