Воблачна і да +24°С чакаецца 15 ліпеня

14.07.2019 / 13:55

Воблачна і да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 ліпеня, паведамляе БелТА.

Будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. Ноччу паветра прагрэецца да 6-12 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 15 градусаў. Днём тэмпература паветра дасягне плюс 18-24 градусаў.