Неймар заявіў, што пакідае ПСЖ

16.07.2019 / 07:27

flickr.com

Бразільскі форвард «Пары Сэн-Жэрмэн» Неймар прыняў рашэнне пакінуць клуб. Пра гэта паведамляе Sky Sports.

15 ліпеня ў 27-гадовага бразільца адбылася сустрэча са спартовым дырэктарам парыжан Леанарда. Функцыянер спрабаваў угаварыць Неймара застацца ў клубе. Тым не менш, форвард заявіў, што збіраецца пакінуць ПСЖ.

Найбольш імаверным варыянтам працягу кар'еры з'яўляецца вяртанне ў «Барселону».

Nashaniva.com