У Мінску хлопец разбіў акно ў трамваі і збег

16.07.2019 / 12:53

У Мінску шукаюць хулігана, які разбіў акно ў трамваі і збег, паведамляюць Мінск-навіны.

Гэта здарылася яшчэ 5 ліпеня раніцай у трамваі №6.

Каля прыпынка «Паліграфічная» хлопец нечакана ўдарыў у шкло, якое знаходзіцца паміж кіроўцам і салонам, пасля чаго збег.

На выгляд парушальніку 25-30 гадоў, рост 170-175 см, сярэдняе целасклад, русыя валасы. Быў у светлай куртцы, шэрыя штаны, светлых красоўках і з цёмнай торбай цераз плячо.

Nashaniva.com