Netflix выразаў сцэну самагубства з серыяла «13 прычын чаму»

Амерыканскі стрымінгавы сэрвіс Netflix прыняў рашэнне выразаць з серыяла «13 прычын чаму», які распавядае аб праблемах сучасных амерыканскіх школьнікаў, сцэну самагубства адной з гераінь праз два гады пасля яго прэм'еры. Аб гэтым кампанія паведамляе ў сваім Twitter.

17.07.2019 / 07:52

«Мы чулі ад многіх маладых людзей, што «13 прычын чаму» падштурхнуў іх пачаць разважаць пра такія складаныя тэмы, як дэпрэсія і суіцыд. <…> Па дамове медыцынскіх экспертаў <…> мы разам з стваральнікам серыяла Браянам Ёркі і прадзюсарамі вырашылі выразаць з першага сезона сцэну, дзе Ханна здзяйсняе самагубства», — гаворыцца ў паведамленні Netflix.

An update on 13 Reasons Why

If you or someone you know needs help finding crisis resources please visit https://t.co/cNtjtuNG1p pic.twitter.com/SxGjbYpZF6

— Netflix US (@netflix) 16 июля 2019 г.

У новай версіі серыяла гэтая троххвілінная сцэна ўжо адсутнічае, глядач бачыць толькі момант, калі знаходзяць цела гераіні. Рашэнне выразаць гэтую сцэну было прынята напярэдадні выхаду трэцяга сезона, які абяцаюць выкласці ў сеціва да канца лета.

Nashaniva.com