На 10 дзён закрыюць на рамонт адзін з выхадаў станцыі метро «Кастрычніцкая»

17.07.2019 / 10:33

Некаторыя выхады на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Усход» зачыняць на рамонт, паведамляе метрапалітэн

Рамонт падставы ногаачышчальных рашотак арганізуюць на выхадзе №2-2 са станцыі «Кастрычніцкая» з 18 па 27 ліпеня.

Для рамонту абліцоўвання сцен, парапета і прыступак закрыюць два выхаду са станцыі метро «Усход». Выхад №2-2 будзе недаступны з 17 па 27 ліпеня, выхад №4-2 - з 22 ліпеня па 2 жніўня.

Nashaniva.com