Сёння Брэст моцна затапіла ФОТЫ
17.07.2019 / 12:45
Падтопленымі апынуліся вуліцы Гогаля, Чырвонагвардзейская, праспект Машэрава і іншыя, паведамляе Брэсцкая газета.
Брэст пачало тапіць раніцай 17 ліпеня. Традыцыйна пацярпеў цэнтр, Чырвонагвардзейская, Варшаўка. Аўтар аднаго з відэа распавёў, што «літаральна за 9 хвілін узровень вады закрыў бардзюр. Хуткасць затаплення вельмі вялікая, аўто проста трапляюць у пастку».