Мінчук расстраляў машыну з пнеўматыкі і трапіў на буйную суму

17.07.2019 / 13:12

Увечары 27 чэрвеня да 23-гадовага хлопца прыйшоў у госці сябра. І гаспадар вырашыў паказаць свой пнеўматычны пісталет у дзеянні — адчыніў акно і некалькі разоў стрэліў у бок стаянкі.

У адным з аўтамабіляў ён пашкодзіў бакавое і лабавое шкло, дах і люк.

Шкоду ацанілі ў 2 тыс. даляраў.