«Чэлсі» пераадзелі ў форму з расійскім трыкалорам ФОТА
17.07.2019 / 15:37
Англійскі футбольны клуб «Чэлсі» прэзентаваў новую гасцявую форму на будучы сезон. Фота апублікаваныя ў твітары-акаўнце каманды.
Форма выканана ў белым колеры з сінім і чырвонай аздабленнем. На каўняры і рукавах экіпіроўкі прысутнічаюць колеры сцяга Расіі.
Уладальнікам клуба з'яўляецца расійскі мільярдэр Раман Абрамовіч. Тэхнічны спонсар лонданцаў — кампанія Nike.