У Расіі прапанавалі ўвесці забарону на продаж алкаголю ў жылых раёнах

17.07.2019 / 15:48

Фота Ірыны Арахоўскай

Галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг міністэрства аховы здароўя Расіі Яўген Брун прапанаваў ідэю забароны на продаж алкагольнай прадукцыі ў жылых раёнах.

Спецыяліст прапанаваў абмежаваць продаж віна, піва і гарэлкі. У выпадку падтрымкі ініцыятывы, дадзеныя напоі можна будзе купіць толькі ў буйных алкамаркетах, якія будуць размешчаны ў аддаленасці ад жылых зон.

У тых раёнах, дзе дадзеную ідэю рэалізаваць будзе складана, Брун прапануе скараціць гадзіны, у якія дазволена прадаваць спіртное.

Nashaniva.com