Пуцін і Лукашэнка наведалі службу на Валааме. Коля таксама прыехаў ВІДЭА

17.07.2019 / 16:45

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пабывалі на службе ў Спаса-Праабражэнскім Валаамскім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры. Побач з імі быў і Коля Лукашэнка.

Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца на Валааме ў нефармальнай абстаноўцы.

Увечары прэзідэнты вернуцца ў Санкт-Пецярбург, дзе ў чацвер, 18 ліпеня, возьмуць удзел у форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Nashaniva.com