У Нацыянальнай бібліятэцы з'явіўся рарытэтны томік Адама Міцкевіча
18.07.2019 / 22:06
Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новым экспанатам: цяпер тут ёсць рарытэтны том паэзіі Адама Міцкевіча, паведамляе «Беларусь 1».
Кніга датуецца 1823 годам. У ёй — вядомыя вершы і паэмы Міцкевіча, сярод якіх паэмы «Дзяды» і «Гражына».
Новы асобнік — арыгінал другога зборніка з двух тамоў паэзіі аўтара. Першы зборнік яшчэ трэба будзе знайсці.
Раней кніга належала сям'і польскага мецэната і дыпламата Уладзіслава Пельца.