81-гадовы жыхар Асіповічаў пад залевай на мапедзе трапіў у аварыю

19.07.2019 / 14:55

Здарэнне адбылося 18 ліпеня ў 18.15 у Асіповіцкім раёне на 95 км аўтадарогі Мінск — Гомель.

81-гадовы жыхар Асіповічаў на мапедзе ўрэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на абочыне.

Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца мапеда не ўлічыў праліўны дождж і адцягнуў увагу ад кіравання. Пенсіянер з множнымі траўмамі шпіталізаваны, паведамляе mogilevnews.by

Nashaniva.com