На мінскім чыгуначным вакзале з'явіліся новыя тэрміналы для білетаў. Ёсць беларускае меню ФОТЫ

19.07.2019 / 19:32

На мінскім чыгуначным вакзале запрацавалі 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання. Пасажыр сам можа купіць білеты на электрычкі і цягнікі гарадскіх ліній.

Тэрміналы дазваляюць разлічвацца аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя. Акрамя таго, тэрміналы прымаюць гатоўку і выдаюць рэшту.

Фоты Надзеі Бужан