Стала вядома, за колькі фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае алімпійскія медалі

20.07.2019 / 12:48

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае алімпійскія медалі на амерыканскім анлайн-аўкцыёне RR Auction. Агулам яму ўдалося атрымаць $97160.

Залаты медаль Ванкувера—2010 ён прадаў за $68750. За бронзу Солт-Лейк-Сіці—2002 пакупнік заплаціў Грышыну $28410.

Фрыстайліст тлумачыў, што выставіў медалі на аўкцыён, каб сабраць грошы на аперацыю блізкаму чалавеку.

Nashaniva.com