Расійскі тэлевядучы Леанід Якубовіч прыехаў у «Паедзем паядзім» ФОТА

20.07.2019 / 21:08

Удзельнікі варты памяці ў Курапатах сустрэлі на ўездзе ў рэстаран «Паедзем, паядзім» нязменнага вядучага расійскага тэлешоу «Поле цудаў» Леаніда Якубовіча.

Ёсць інфармацыя, што Якубовіч у рэстаране працаваў у якасці тамады на вяселлі.

Паводле звестак расійскай «Камсамольскай праўды», яго сярэдні ганарар за выступ на вяселлі складае 12 тысяч еўра.

Nashaniva.com