За Надзею Саўчанка на выбарах у Раду прагаласавалі ўсяго восем чалавек

22.07.2019 / 13:01

Дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка не змагла пераабрацца ў парламент. Яна балатавалася па самай маленькай прыфрантавой акрузе №51 у Данецкай вобласці і набрала ўсяго 8 галасоў (1,20%), паведамляе agrumentua. Усяго ў акрузе каля 660 выбарцаў.

Перамог Аляксандр Кавалёў з арганізацыі воінаў-афганцаў «Ніхто акрамя нас», якому ў 2016 годзе прад'явілі падазрэнне ў арганізацыі вывазу «Беркута» з Кіева падчас Рэвалюцыі годнасці і знішчэнні зброі пасля ўцёкаў Віктара Януковіча.

За яго прагаласавалі 220 чалавек (33,03% галасоў).