П'янага кіроўцу фуры затрымалі на трасе М1 у Баранавіцкім раёне

23.07.2019 / 17:56

У Баранавіцкім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага вадзіцеля грузавога аўтамабіля, паведамляе ДАІ.

Інспектары дзяжурылі на аўтадарозе М1. На 213-м км трасы іх увагу прыцягнуў грузавы аўтамабіль DAF, які віляў па праезнай частцы. У праваахоўнікаў узніклі падазрэнні, што кіроўца п'яны, таму яго спынілі.

За рулём аказаўся жыхар Жодзіна. Медыцынскі агляд паказаў, што мужчына быў п'яны — 2 праміле. Праводзіцца праверка. Кіроўцу пагражае штраф.

Nashaniva.com