У Брэсцкай вобласці дзяўчынка выпадкова выпіла растваральнік

24.07.2019 / 16:40

23 ліпеня шасцігадовая дзяўчынка з Мінска разам са сваёй маці гасцявала ў сваячкі ў Бярозаўскім раёне.

Знаходзячыся ў двары дома, дзяўчынка знайшла бутэльку з растваральнікам і, вырашыўшы, што гэта вада, адпіла з яе. Яе маці ў гэты час знаходзілася ў агародзе. Дзіця шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведамляе Следчы камітэт.

Nashaniva.com