Кітай прыгразіў вайной у выпадку спробы аддзялення Тайваня

24.07.2019 / 18:49

Урад Кітая дапусціў сілавы варыянт аб'яднання з Тайванем. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Мінабароны Кітая У Цянь, піша Reuters.

Па словах прадстаўніка Мінабароны, Пекін будзе прыкладаць максімум намаганняў для мірнага ўз'яднання з Тайванем.

«Аднак мы павінны цвёрда адзначыць, што імкненне да незалежнасці Тайваня — гэта тупік… Калі знойдуцца людзі, якія адважацца паспрабаваць аддзяліць Тайвань ад краіны, кітайскія вайскоўцы будуць гатовыя пайсці на вайну, каб абараніць нацыянальны суверэнітэт, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць», — сказалі ў кітайскім міністэрстве абароны.

Nashaniva.com