Мінспорту: Беларусь падчас Еўрапейскіх гульняў наведала каля 37,5 тысяч турыстаў

25.07.2019 / 15:16

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, піша БелТА.

«Агульная колькасць - 37450 чалавек. Але гэта папярэднія дадзеныя, па выніках года будзем ведаць дакладную лічбу», - сказаў ён

Па дадзеных Дзяржпамежкамітэта, на гульні па квітках прыехалі 8167 замежных грамадзян, на падставе акрэдытацыі — 6813 асоб.