У Маскве актывістку вынеслі з выбаркама на канапе, а потым затрымалі ВІДЭА

26.07.2019 / 07:57

Незарэгістраваны кандыдат на выбарах у Масгардуму, юрыст ФБК Любоў Собаль збіралася застацца на ноч у Масгарвыбаркаме, пратэстуючы супраць адмовы ў рэгістрацыі на выбарах у Масгардуму. Аднак супрацоўнікі прыватнага ахоўнага прадпрыемства вынеслі канапу з Собаль, затым паліцыя затрымала яе.

соболь вынесли из мосгоризбиркома прямо на диване
(диван потом забрали) pic.twitter.com/GQFp5kXiIa

— маша борзунова (@mborzunova) 25 июля 2019 г.

Собаль трымае галадоўку з 13 ліпеня. У чацвер рабочая група Масгарвыбаркама выказалася супраць яе рэгістрацыі кандыдатам на выбарах, канчатковае рашэнне будзе прынята 26 ліпеня. Собаль патрабуе ад кіраўніка Цэнтрвыбаркама Элы Памфілавай разгледзець вынікі незалежнай почырказнаўчай экспертызы, якая даказвае сапраўднасць сабраных ёй подпісаў.

Nashaniva.com