У цэнтры Брэста адкрылі святломузычны фантан: рэпертуар — ад Чайкоўскага да Цімы Беларускіх ВІДЭА
27.07.2019 / 09:12
Увечары 26 ліпеня ў Брэсце адкрылі пасля рэканструкцыі фантан на пешаходнай вуліцы Савецкай каля кінатэатра «Беларусь», піша TUT.BY.
Рэканструкцыя фантана прымеркавана да 1000-годдзя горада. Новы фантан мае музычнае суправаджэнне і каляровую падсветку, прычым сіла струменяў і колеры мяняюцца пад рытм музыкі.
Музычны рэпертуар разнастайны: ад Чайкоўскага да Цімы Беларускіх.