Віталь Гуркоў стаў двухразовым чэмпіёнам свету па версіі Kunlun Fight
28.07.2019 / 01:45
Беларускі баец Віталь Гуркоў стаў першым двухразовым чэмпіёнам свету па версіі кітайскай прамоўтарскай кампаніі Kunlun Fight.
«Дзякуй за падтрымку! Я першы баец, якi здолеў двойчы ўзяць пояс чэмпіёна свету kunlunfight», — напісаў Гуркоў у інстаграме.
Тайскі бокс не мае такой строгай сістэмы правядзення спаборніцтваў, як, напрыклад, тэніс ці футбол. Тут паралельна суіснуюць некалькі чэмпіёнаў свету ў кожным з дзясятка вагавых катэгорый.
Напрыклад, адначасова з турнірам у Кітаі, дзе перамог Гуркоў, праводзіцца «чэмпіянат свету па тайскім боксе» ў Бангкоку.