Навукоўцы стварылі кантактныя лінзы, якія павялічваюць пры падвойным марганні

29.07.2019 / 19:56

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега стварылі кантактную лінзу, якая кіруецца рухамі вачэй і можа павялічваць, калі вы маргаеце двойчы, паведамляе Cnet.

Як гэта магчыма? Навукоўцы вымералі электраакулаграфічныя сігналы, якія генерыруюцца, калі вочы здзяйсняюць пэўныя рухі (уверх, уніз, налева, направа, маргаюць, двойчы маргаюць), і стварылі мяккую біяміметычную лінзу, якая рэагуе непасрэдна на гэтыя электрычныя імпульсы. Лінза можа змяняць сваю фокусную адлегласць у залежнасці ад генераваных сігналаў. Таму аб'ектыў можа літаральна павялічваць выяву.

Тэхналогію можна выкарыстоўваць у вочных пратэзах і акулярах, а ў будучыні кіраваць лінзамі дыстанцыйна.

Nashaniva.com